11 верасня ў Беларусі вырас курс долара

11 верасня ў Беларусі вырас курс долара

Пасля чарговых таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы 11 верасня Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША вырас пасля таго, як некалькі дзён запар зніжаўся, — з 1,9206 да 1,9232 беларускага рубля. Затое пайшоў наніз курс еўра — з 2,3138 да 2,3108. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,3639 беларускага (у пятніцу — 3,3676).

Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,04%.

Як паведамляла Еўрарадыё, 8 верасня курс долара ЗША знізіўся з 1,9234 да 1,9206 беларускага рубля, а курс еўра вырас з 2,3002 да 2,3138. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі