11 студзеня курс долара ў Беларусі падняўся адразу на 296 рублёў

11 студзеня курс долара ў Беларусі падняўся адразу на 296 рублёў

У панядзелак, 11 студзеня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара вырас на 296 рублёў — да 19 048, курс еўра павысіўся на 637 — 20 737, курс расійскага рубля знізіўся — з 254,53 да 250,21 беларускага.

Курс рубля ў адносінах да кошыка валют панізіўся на 0,72%.

Як паведамляла Еўрарадыё, папярэднія таргі ў Беларусі адбыліся 6 студзеня. Тады курс долара вырас на 85 рублёў — да 18 752, курс еўра знізіўся на 83 — 20 100, курс расійскага рубля таксама знізіўся — з 254,75 да 254,53 беларускага.

11 студзеня курс долара ў Беларусі падняўся адразу на 296 рублёў
11 студзеня курс долара ў Беларусі падняўся адразу на 296 рублёў

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі