11 сакавіка долар падаражэў адразу на 230 рублёў

У сераду, 11 сакавіка, адбыліся чарговыя таргі на Беларускай валютна-фондавай біржы. Па іх выніках, курс долара вырас на 230 рублёў і складае 15200, курс еўра вырас на 60 рублёў — да 16250, курс расійскага рубля знізіўся з 246,5 да 243 беларускіх рублёў.

Нагадаем, у аўторак, 10 сакавіка, курс долара павысіўся на 20 рублёў — да 14970, курс еўра знізіўся на 50 рублёў — да 16190, курс расійскага рубля таксама крыху знізіўся — з 247 да 246,5 беларускага рубля.

Фота: AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі