11 лістапада ў Беларусі курс долара вырас больш чым на 3 капейкі

11 лістапада ў Беларусі курс долара вырас больш чым на 3 капейкі

У пятніцу, 11 лістапада, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара вырас больш чым на 3 капейкі — з 1,9109 да 1,9433 беларускага. Курс еўра таксама вырас — з 2,0885 да 2,1139. А вось курс расійскага рубля знізіўся: за 100 расійскіх рублёў цяпер даюць 2,9730 беларускага (у чацвер было 3,0132).  

Беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 0,04%.

Як інфармавала Еўрарадыё, у чацвер, 10 лістапада, курс еўра знізіўся — з 2,1332 да 2,0885 беларускага, курс долара, наадварот, вырас — з 1,9083 да 1,9109.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі