11 гандлёвых арганізацый Мінску пазбавілі ліцэнзіі за пазыкі перад пастаўшчыкамі

11 гандлёвых арганізацый Мінску пазбавілі ліцэнзіі за пазыкі перад пастаўшчыкамі

У Мінску 11 арганізацый засталіся без ліцэнзій на рознічны гандаль алкагольнымі напоямі за пратэрмінаваныя пазыкі перад пастаўшчыкамі. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на намесніка старшыні Мінгарвыканкама Андрэя Дамарацкага.

Па словах чыноўніка, гэтыя арганізацыі дапусцілі на працягу каляндарнага года пратэрмінаваную запазычанасць два разы i больш і не пагасілі яе да 1 верасня 2015 года.

Ён нагадаў, што Аляксандр Лукашэнка загадаў, каб гандлёвыя арганізацыі своечасова расплочваліся з пастаўшчыкамі алкагольнай прадукцыі.

Па словах Дамарацкага, з 20 жніўня па 1 верасня арганізацыі Мінска пагасілі прадпрыемствам канцэрна "Белдзяржхарчпрам" запазычанасць на 70,5 млрд рублёў, у верасні — 14,1 млрд рублёў. На 1 кастрычніка пратэрмінаваная запазычанасць арганізацый сталіцы перад прадпрыемствамі канцэрна "Белдзяржхарчпрам" за пастаўленыя алкагольныя напоі склала 203 млрд рублёў. Запазычанасць арганізацый-банкрутаў, а таксама праблемная запазычанасць, якая з'яўляецца прадметам судовага разбору, склала 5,4 млрд рублёў (2%).

Як паведамляла Еўрарадыё, сёння стала вядома, што на Гомельшчыне за запазычанасці перад пастаўшчыкамі алкагольнай прадукцыі пяць крамаў прыпынілі працу на 90 дзён.

Пяць крамаў прыпынілі працу, бо не разлічыліся за алкаголь з пастаўшчыкамі

Фота: bdg.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі