11 чэрвеня ў Беларусі пройдзе першае цэнтралізаванае тэставанне

11 чэрвеня ў Беларусі пройдзе першае цэнтралізаванае тэставанне

Цэнтралізаванае тэставанне пачынаецца сёння ў Беларусі. Першае ЦТ пройдзе па беларускай мове. Як распавёў агенцтву БЕЛТА дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Юрый Міксюк, на першы іспыт запісаліся больш за 22 тысячы чалавек. 

Агулам на ЦТ зарэгістраваліся 76 888 ахвочых. Яны будуць здаваць 258,3 тысячы тэстаў па навучальных прадметах.

Іспыт пачнецца ў 11:00. Прыйсці на яго варта загадзя, каб паспець прайсці кантроль. Пасля таго, як пакеты з тэстамі ўскрыюць, абітурыент не зможа трапіць у аўдыторыю. 

Пры сабе трэба мець пропуск, дакумент, які сведчыць асобу (пашпарт, від на жыхарства ў Беларусі, пасведчанне бежанца). Калі пашпарт страчаны або яго скралі, то абітурыент мусіць падаць адпаведную даведку ад МУС. Таксама на тэставанне трэба ўзяць асадку (гелевую або капілярную) з чарнілам чорнага колеру. 

Нельга прыносіць з сабой тэлефоны ды іншыя прылады, якія перадаюць, прымаюць і захоўваюць інфармацыю. Выключэнне зробленае толькі для калькулятара і толькі на ЦТ па фізіцы і хіміі. 

Падчас тэставання абітурыенты не маюць права мяняцца месцамі, экзаменацыйнымі матэрыяламі, прасіць іншых людзей дапамагчы выканаць тэставыя заданні. Калі ўзнікае пытанне, абітурыент можа звярнуцца да камісіі.

Наступнае ЦТ пройдзе 13 чэрвеня. Абітурыенты будуць здаваць рускую мову.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі