10 верасня долар падаражэў на 33 рублі, еўра — на 61

10 верасня долар падаражэў на 33 рублі, еўра — на 61

У чацвер, 10 верасня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара вырас на 33 рублі — да 17 840, еўра падаражэў на 61 рубель — да 19 959, курс расійскага рубля знізіўся з 263,13 да 260,36 беларускага.

У адносінах да кошыка валют беларускі рубель умацаваўся на 0,28%.

Як паведамляла Еўрарадыё, у сераду, 9 верасня, курс долара знізіўся на 9 рублёў — да 17 807, еўра патаннеў на 24 рублі — да 19 898, курс расійскага рубля вырас з 259,02 да 263,13 беларускага.


Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі