1 жніўня ў Беларусі павышаецца бюджэт пражытковага мінімуму

1 жніўня ў Беларусі павышаецца бюджэт пражытковага мінімуму

1 жніўня ў Беларусі павялічыцца бюджэт пражытковага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва (БПМ), перадае БЕЛТА.

Адпаведную пастанову №61 Мінпрацы і сацабароны прыняло 19 ліпеня 2018 года. З 1 жніўня па 31 кастрычніка ў разліку на месяц БПМ будзе 213,67 рубля. У коштах чэрвеня у параўнанні з коштамі сакавіка ён вырас на 3,4%. Павелічэнне БПМ тлумачыцца найперш ростам коштаў на плодаагароднінную прадукцыю ў названы перыяд — на 17,6%.

У сувязі з ростам БПМ з 1 жніўня павялічацца мінімальныя працоўныя і сацыяльныя пенсіі. Таксама вырастуць надбаўкі, павышэнні да пенсій і даплаты асобам ва ўзросце 75 гадоў і вышэй, якія атрымліваюць пенсіі ў органах па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне; дапамогі па доглядзе інваліда I групы або за асобай, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту. Павялічацца і дапамогі на дзяцей: пры нараджэнні дзіцяці (першага дзіцяці — 10 БПМ, другога і наступных дзяцей — 14 БПМ); па доглядзе дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў (1 БПМ); на дзяцей ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў у перыяд выхавання дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў (0,5 БПМ), на дзяцей старэйшых за 3 гады з асобных катэгорый сем'яў (0,5 БПМ, 0,7 БПМ), на дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў, інфікаваных вірусам імунадэфіцыту чалавека (0,7 БПМ), а таксама іншыя сацыяльныя выплаты, якія вылічаюцца з памеру БПМ.

Вырастуць і дапамогі на дзяцей ва ўзросце да трох гадоў, для вылічэння якіх ужываецца паказчык сярэднямесячнага заробку за папярэдні квартал. Яны павялічацца ў дыяпазоне ад 17 да 21,87 рубля. Дапамога на першае дзіця складзе 329,04 рубля (35% ад сярэдняй зарплаты), на другое і наступных дзяцей — 376,04 рубля (40% ад сярэдняй зарплаты), на дзіця-інваліда да 3 гадоў — 423,05 рубля ў месяц (45% ад сярэдняй зарплаты).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі