1 чэрвеня долар вырас на 89 рублёў

1 чэрвеня долар вырас на 89 рублёў

У сераду, 1 чэрвеня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША вырас на 89 рублёў і складае 19 877, курс еўра вырас на 125 рублёў — да 22 140 рубля, курс расійскага рубля знізіўся — з 299,68 да 298,28 беларускага.

Беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 0,12%.

Як паведамляла Еўрарадыё, у аўторак, 31 траўня, курс долара ЗША не змяняўся і складаў 19 788, курс еўра вырас на 14 — да 22 015 рубля, курс расійскага рубля таксама вырас — з 299,39 да 299,68 беларускага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі