Курс долара ў Беларусі 31 траўня застаўся на месцы

Курс долара ў Беларусі 31 траўня застаўся на месцы

У аўторак, 31 траўня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША застаўся ранейшым і складае 19 788, курс еўра вырас на 14 — да 22 015 рубля, курс расійскага рубля таксама вырас — з 299,39 да 299,68 беларускага.

Беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 0,06%.

Як паведамляла Еўрарадыё, 30 траўня курс долара ЗША вырас на 76 рублёў і складаў 19 788, курс еўра знізіўся на 36 — да 22 001 рубля, курс расійскага рубля вырас з 298,80 да 299,39 беларускага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі