1-3 ліпеня ў Мінску змяняецца графік руху гарадскога транспарту

У перыяд святкавання Дня Незалежнасці ў Мінску будзе зменены графік руху гарадскога транспарту. У прыватнасці, паводле звестак прадпрыемства "Сталічны транспарт і сувязь", 1 ліпеня ў сувязі з правядзеннем фізкультурна-спартыўнага свята на праспекце Пераможцаў будуць зменены аўтобусныя маршруты №№ 1, 69, 1055-Т, 1056-Т, 1117-Т, 73, 1073-Т, 91, 1193-Т, 63, 29, 44, 1029-Т, 1051-Т, 1186-Т.

У сувязі з правядзеннем музычнага фестывалю на тэрыторыі аэрапорта "Мінск-1" 1 ліпеня з 17.00 будзе арганізавана дадатковая праца аўтобусных маршрутаў № 100А "Плошча Перамогі — аэрапорт "Мінск-1" і № 53Д "ДС "Дружная" — аэрапорт "Мінск-1".

У гэты дзень прадугледжаны таксама дадатковыя аўтобусы на маршруце № 84Д.

3 ліпеня з 08.30 і прыкладна да 14.30 у сувязі з ускладаннем вянкоў да помніка Перамогі і правядзеннем вайсковага парада і святочнага шэсця змяняюцца аўтобусныя маршруты №№ 100, 300, 515, 1005-Т, 1042-Т, 1064-Т, 1076-Т, 1112-Т, 1155-Т, 1175-Т, 1280-Т, 1281-Т, 18, 57, 1067-Т, 1188-Т.

З 19.00 3 ліпеня да 02.00 4 ліпеня будуць хадзіць аўтобусы №№ 29, 44, 1029-Т і 1051-Т у прамым і зваротным напрамках.

Для ўсіх прахожых маршрутаў 3 ліпеня будзе арганізаваны прыпынкавы пункт "Праспект Пераможцаў" у абодвух напрамках.

Апрача таго, 3 ліпеня плануецца павялічыць колькасць аўтобусаў на маршрутах №№ 1, 100 і тралейбусаў на маршруце № 53, а таксама падключыць да перавозак рэзервовыя саставы па першай і другой лініях метро.

З 20.00 3 ліпеня да 02.00 4 ліпеня будзе арганізавана праца тралейбуснага маршруту № 26.

Да 02.00 4 ліпеня будзе прадоўжана праца аўтобусаў №№ 1, 17, 18, 29, 44, 46, 52, 57, 69, 72, 73, 91,95, 99, 100, 102, 113А, 121, тралейбусаў №№ 1, 41, 42Д, 43, 45, 51, 53, 60,64, а таксама трамвайных маршрутаў №№ 1 і 3.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі