З’явілася відэа начнога затрымання наркагандляроў у Мінску

З’явілася відэа начнога затрымання наркагандляроў у Мінску

З’явілася відэа начнога затрымання наркагандляроў у Мінску. Праваахоўнікі затрымалі трох удзельнікаў крымінальнай групы, якая на тэрыторыі сталіцы распаўсюджвала гашыш і псіхатропнае рэчыва MDMA. Аперацыю праводзілі наркакантралёры УУС Мінаблвыканкама пры падтрымцы байцоў зводнага атрада хуткага рэагавання.

Як інфармуе прэс-служба міліцыі Мінскай вобласці, зламыснікі шукалі кліентаў праз інтэрнэт, а тавар перадавалі ім шляхам закладак. Спачатку ўначы ў парку імя Уга Чавеса затрымалі дваіх жыхароў сталіцы. Ім па 19 гадоў, хлопцы нідзе не працавалі і не мелі праблем з законам. Адзін з затрыманых аказаўся “аператарам”, які вёў перапіску праз інтэрнэт. У яго знайшлі наркотыкі і пры сабе, і па месцы жыхарства. Пасля на іншай кватэры затрымалі яшчэ аднаго рэалізатара, у якога аказалася каля кілаграма гашыша і 150 грамаў марыхуаны (наркотыкі ўжо былі расфасаваныя).

У адносінах затрыманых распачалі крымінальныя справы, праводзіцца расследаванне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі