Зяленскі прыляцеў з нечаканым візітам у Фінляндыю
![Прэзідэнты Украіны і Фінляндыі / t.me/uniannet/](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/22223_0.jpg.webp?itok=PzBwWWuW)
Прэзідэнты Украіны і Фінляндыі / t.me/uniannet/
3 траўня ўкраінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі прыляцеў з нечаканым візітам у Фінляндыю. Чакаецца, што ў сераду ў Хельсінкі будзе абмяркоўвацца падтрымка Украіны Паўночнымі краінамі. Анансуюцца сустрэчы Зяленскага з фінскім прэзідэнтам Саўлі Ніінісцё (і іх сумесная прэс-канферэнцыя) і прэм'ерамі Паўночных краін — Швецыі, Нарвегіі, Даніі, Ісландыі, паведамляе ts.fi.
У сталіцы Фінляндыі прымаюцца ўзмоцненыя меры бяспекі. Яны рэдка там бываюць, а Зяленскі да іх ужо прывык, адзначае выданне.
Уладзімір Зяленскі ўпершыню наведвае Финляндыю з дзяржаўным візітам. Адбываецца гэта падчас вайны і ў чаканні пачатку ўкраінскага контрнаступу на фронце.
![Зяленскі прыляцеў з нечаканым візітам у Фінляндыю](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/Ach.jpg.webp?itok=A0ANxPYp)
![Зяленскі прыляцеў з нечаканым візітам у Фінляндыю](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/pic_5_5983980_k8549535_1200.jpg.webp?itok=r7e7NNH1)
![Зяленскі прыляцеў з нечаканым візітам у Фінляндыю](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/pic_5_5983980_k8549522_1200.jpg.webp?itok=nDUZ3GDh)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.