Вы тут

Зяленскі адмаўляе магчымасць вядзення перамоваў з Расіяй

Reuters

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі адмаўляе магчымасць вядзення перамоваў з Расияй. На пытанне журналістаў "Грамадскага", ці будуць перамовы з Расіяй, Зяленскі адказаў, што не.

C журналістамі Зяленскі пагутарыў перад пачаткам свайго выступу на iForum.

На самім форуме Зяленскі папрасіў прабачэння за тое, што наведвальнікі праходзілі праз рамкі, і пажартаваў, што хто-небудзь з прысутных на падзеі прыдумае альтэрнатыву рамачнаму кантролю.

20 мая Уладзімір Зяленскі афіцыйна ўступіў на пасаду прэзідэнта Украіны. Ён адразу заявіў, што распускае Вярхоўную Раду. Пасля інаўгурацыі Зяленскі заклікаў ЗША ўзмацниць санкцыі супраць Расиі. У Крамлі сказалі, што гэты заклік падобны на рыторыку папярэдніх пяці гадоў.