Украіна не будзе выводзіць свае войскі з Бахмута. Пра гэта Уладзімір Зяленскі заявіў 3 лютага на прэс-канферэнцыі па выніках саміту Украіна-ЕС, піша hromadske.ua.
"Здаваць Бахмут ніхто не будзе. Будзем змагацца, колькі зможам. Лічым Бахмут нашай крэпасцю", — падкрэсліў прэзідэнт Украіны.
Ён дадаў, што калі Украіна атрымае як мага хутчэй дальнабойную зброю, то пачне дэакупацыю ўсходніх абласцей. Зяленскі паабяцаў пачаць вызваленне Данбаса, акупаванага ў 2014 годзе.
У наваколлі Бахмута ідуць упартыя баі — гэта адзін з самых гарачых участкаў украінска-расійскага фронту.