Вы тут

Звольнілі брэсцкага #ямыбацьку, які напаў на доктара хуткай дапамогі

Брэсцкага #ямыбацьку звольнілі за напад на доктара / Еўрарадыё

Брэсцкі #ямыбацька, які напаў на доктара хуткай меддапамогі, страціў працу. Цяпер у школе пасёлка Высцічы Брэсцкай вобласці шукаюць новага кіроўцу школьнага аўтобуса, паведамляе "Першы рэгіён".

Афіцыйных каментароў па сітуацыі няма. Але супрацоўнікі кажуць, што мужчыну звольнілі за інцыдэнт у лякарні. 

Здарэнне, якое набыло шырокі розгалас, адбылося 5 студзеня. 55-гадовы былы вайсковец у п'яным стане паваліўся на прыпынку і разбіў твар. Яго заўважылі амапаўцы і выклікалі хуткую. Па дарозе да клінікі медыкі і пацыент гаварылі пра палітыку. П'янаму мужчыну падалося, што лекары чымсьці незадаволеныя, і ён гэтым абурыўся.

У лякарні пацыент пачаў лаяцца матам на маладога доктара і стукнуў яго ў твар. Стрымаў хулігана міліцыянт, які знаходзіўся побач. Цяпер міліцыя праводзіць праверку па факце нападу на медыка.

Пазней нападнік заявіў, што яму сорамна за свае паводзіны, але палітычныя погляды мяняць ён не будзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.