Зводка МНС: па стане на 31 сакавіка ў Беларусі 215 выпадкаў каранавіруса

Зводка МНС: па стане на 31 сакавіка ў Беларусі 215 выпадкаў каранавіруса

Па стане на 31 сакавіка ў Беларусі было зарэгістравана 215 выпадкаў каранавіруса. Гэта вынікае са зводкі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Дакумент датуецца раніцай 2 красавіка. Аднак у ім паведамляецца пра смерць аднаго пацыента з каранавірусам. Гэтыя звесткі былі вядомыя ўвечары 31 сакавіка, на наступны дзень Мінздароўя прызнала другую смерць пацыента з каранвірусам. 

Паводле даных дакумента, у Мінску зарэгістравана 102 выпадкі каранавіруса, у Віцебскай вобласці — 66, Гомельскай — 9, Гродзенскай — 4, Мінскай — 33, Магілёўскай — 1. Вылечыліся 53 чалавекі. 

У прэс-службе МНС каментаваць праўдзівасць гэтага дакумента журналістам не сталі. 

Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя некалькі дзён як перастала даваць статыстыку па колькасці заражаных каранавірусам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі