ЗША завершаць вывад войскаў з Ірака да канца 2021 года
![ЗША завершаць вывад войскаў з Ірака да канца 2021 года](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/2021-07-26t191928z_960334366_rc2jso9wz984_rtrmadp_3_usa-iraq.jpg.webp?itok=csW79myA)
ЗША завершаць вывад войскаў з Ірака да канца 2021 года. Пра гэта ў Вашынгтоне па выніках сустрэчы заявілі прэзідэнт Злучаных Штатаў Джо Байдэн і прэм’ер-міністр Ірака Мустафа аль-Кадымі, паведамляе Reuters.
Амерыканскія вайскоўцы былі ў Іраку на працягу 18 гадоў — спачатку быў зрынуты рэжым Садама Хусэйна, а пасля ішла барацьба з тэрарыстычнымі групоўкамі (і яна яшчэ не закончаная). На сённяшні дзень іх там засталося каля 2500 чалавек. З 2022-га ў Іраку будуць толькі інструктары і кансультанты.
Ужо летам 2021-га ЗША збіраюцца вывесці войскі з Афганістана, дзе яны знаходзіліся з 2001 года.
![ЗША завершаць вывад войскаў з Ірака да канца 2021 года](/sites/default/files/paragraphs/image/2021-07-22t211619z1066410634rc2xpo9vxabrrtrmadp3usa-iraq-military.jpg)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.