ЗША заклікаюць Паўночную Карэю не дапамагаць Расіі боепрыпасамі

Міністр абароны РФ Сяргей Шайгу і Кім Чэн Ын / KCNA

Міністр абароны РФ Сяргей Шайгу і Кім Чэн Ын / KCNA

Белы дом і Дзярждэпартамэнт ЗША заклікаюць Паўночную Карэю спыніць перамовы з Расіяй і не дапамагаць ёй боепрыпасамі. Па звестках амерыканскай разведкі, Пхеньян і Масква даўно абмяркоўваюць іх пастаўкі. Чакаецца, што ў бліжэйшы час Кім Чэн Ын абмяркуе гэтае пытанне з расійскім прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным. Кіраўнік КНДР на наступным тыдні збіраецца прыехаць ва Уладзівасток.

"Мы заклікаем КНДР спыніць перамовы аб зброі з Расіяй і выконваць публічна дадзеныя Пхеньянам абяцанні не пастаўляць і не прадаваць зброю Расіі", — гаворыцца ў заяве Дзярждэпартамента ЗША. Падобныя словы агучыў на брыфінгу дарадца Белага дома па нацыянальнай бяспецы Джэйк Саліван. Паводле яго слоў, Злучаныя Штаты пакуль не бачаць прыкмет актыўных паставак паўночнакарэйскіх боепрыпасаў ці нейкай зброі ў РФ. Але фіксуюцца актыўныя перамовы на гэтую тэму.

У ЗША пануе меркаванне, што паколькі Расія намагаецца купіць снарады ў КНДР, санкцыі працуюць і яны даволі адчувальна падарвалі магчымасці расійскай ваеннай прамысловасці.

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі