ЗША ацанілі расійскія страты ва Украіне — 400-я раніца вайны

Самыя вялікія баі — у Данецкай вобласці / facebook.com/GeneralStaff.ua
Самыя вялікія баі — у Данецкай вобласці / facebook.com/GeneralStaff.ua

Эпіцэнтрам баявых дзеянняў на ўсходзе Украіны застаюцца Белагораўка, Бахмут, Аўдзееўка і Мар'інка (гэта ў Данецкай вобласці). За суткі ўкраінскія вайскоўцы адбілі больш за 60 расійскіх атак. Пра гэта гаворыцца ў ранішняй зводцы Генштаба УСУ. З іх толькі ў Бахмуце — 28.

Па дадзеных Інстытута вывучэння вайны (ISW), расіяне патроху прасоўваюцца ў Бахмуце — у паўднёвай і паўднёва-заходняй частках горада. Таксама ў справаздачы гаворыцца аб росце падтрымкі групы "Вагнера" з боку рэгулярных частак УС РФ. Рэгулярныя войскі замацаваліся на поўначы і поўдні ад горада ў чаканні патэнцыйных украінскіх контратак.

Мяркуючы па звестаках з геалакацыяй расіяне прасунуліся і ў раёне Аўдзееўкі — на паўднёвым захадзе і паўночным усходзе ад горада, гаворыцца ў аглядзе Інстытута.

США оценили российские потери в Украине — 400-е утро войны
Сітуацыя ў Бахмуце / understandingwar.org

Кіраўнік Офіса ўкраінскага прэзідэнта Андрэй Ярмак апублікаваў фота наступстваў расійскага абстрэлу Аўдзееўкі 29 сакавіка. Адна з ракет, па яго словах, трапіла ў дзіцячы садок. Пацярпела таксама шматпавярхоўка насупраць. Але абышлося без ахвяр.

Праваахоўнікі і мясцовыя ўлады пакуль не паведамлялі дэталі абстрэлу, адзначае Hromadske. Рэсурс нагадвае, што напярэдадні раніцай кіраўнік Данецкай адміністрацыі Павел Кірыленка казаў пра пяць пацярпелых у выніку расійскіх абстрэлаў. Тры чалавекі атрымалі раненні ў Бахмуце і двое ў горадзе Часаў Яр.

США оценили российские потери в Украине — 400-е утро войны
Наступствы абстрэлу Аўдзееўкі / @ermaka2022

Адна еўрапейская краіна адправіла ва Украіну непрацуючую сістэму супрацьпаветранай абароны, і яе "прыйшлося мяняць зноў і зноў". Пра гэта распавёў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў інтэрв'ю Associated Press. Зяленскі не ўдакладніў, што гэта была за краіна. Ён зноў падзякаваў партнёрам за дапамогу, але адзначыў, што пастаўлена яшчэ не ўся зброя, што абяцана. Сістэм СПА Patriot, да прыкладу, ва Украіне пакуль няма. Хоць, са слоў Зяленскага, краіне трэба як мінімум 20 батарэй Patriot для абароны ад расійскіх ракет. Украінскія вайскоўцы цяпер праходзяць навучанне ў ЗША.

У ЗША тым часам заявілі, што не зафіксавалі ніводнага выпадку неналежнага абыходжання з узбраеннем і вайсковай тэхнікай, якую яны перадалі Украіне. Пра гэта заявіў каардынатар Рады нацыянальнай бяспекі Белага дома ў стратэгічных камунікацыях Джон Кірбі. Пры гэтым ён прызнаў, што падчас вайны цяжка забяспечыць "большы кантроль і падсправаздачнасць".

"Сапраўдныя людзі ваююць і рэальныя людзі гінуць. А ў баі вы не можаце прадказаць кожны ідэальны, бяспечны рух кожнага асобнага прадмета, які кожны салдат бярэ з сабой у бой", — падкрэсліў Кірбі.

США оценили российские потери в Украине — 400-е утро войны
Patriot / АР

ЗША ацэньваюць расійскія страты ва Украіне ў 220 тысяч чалавек. Гэта вайскоўцы і найміты. Лічбы калегаў агучыў міністр абароны Вялікабрытаніі Бэн Уоллес, паведамляе Sky News.

"На гэты момант у сваіх намаганнях расійскія ўзброеныя сілы маюць сапраўды сур'ёзныя і глыбокія сістэмныя праблемы. Апошнія ацэнкі ЗША, якія я бачыў, паказваюць, што больш за 220 000 чалавек загінулі або атрымалі раненні", — сказаў Уоллес. Што тычыцца перспектыў вайны, то, адзначыў брытанскі міністр, войскі РФ "амаль не прагрэсуюць" і "нясуць велізарныя страты". Украіна не выдае звестак пра страты сярод сваіх вайскоўцаў, нагадвае Hromadske. Інфармацыя аб колькасці загінулых украінскіх байцоў будзе заставацца закрытай да завяршэння ваеннага становішча.

І да сітуацыі вакол Кіева-Пячэрскай лаўры. Прымяняць сілу супраць манахаў і святароў Украінскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату, якіх папрасіў пакінуць лаўру, Кіеў не будзе. Пра гэта заявіў сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Аляксей Данілаў. Ён падкрэсліў, што манахаў ніхто не высяляе, паколькі Кіева-Пячэрская лаўра — "гэта не гасцініца, а ўласнасць дзяржавы, якая павінна быць вызвалена", згодна з нарматыўна-прававых дакументах.

Раней манахаў і святароў папярэдзілі, што да 29 сакавіка яны павінны вызваліць будынкі, якія знаходзяцца на балансе дзяржаўнага запаведніка "Кіева-Пячэрская лаўра". Манастыр са свайго боку падаў пазоў да нацыянальнага запаведніку аб прызнанні несапраўднай аднабаковую адмову ад дамовы. Аднак суддзя заявіў пра самаадвод. Справу павінны перадаць новаму суддзі.

Ускосна сітуацыі ў лаўры закрануў у сваім вячэрнім відэазвароце і Уладзімір Зяленскі. Ён заявіў, што 29 сакавіка зроблены крок да ўмацавання духоўнай незалежнасці Украіны. Гэта крок, з ягоных слоў, "да абароны нашага грамадства ад старых і цынічных маскоўскіх маніпуляцый рэлігіяй". Пры гэтым, запэўніў Зяленскі, Украіна застанецца вернай прынцыпам рэлігійнай свабоды.

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі