Зрабі рэмікс для "Ляпісаў" і атрымай "Культпрасвет-набор"!

Гурт "Ляпіс Трубяцкой" абвясціў конкурс рэміксаў на сваю песню "Пульс эпохі". Сваю версію песні можа прапанаваць любы жадаючы, а аўтар рэміксу, які больш за ўсё спадабаецца гурту, атрымае 4 квіткі на канцэрт "Пульс эпохі", які пройдзе ў Маскве 24 красавіка, ці на канцэрт "Ляпісаў" у сваім горадзе, а таксама адмысловы "падарачны" "Культпрасвет-набор". Пра склад загадкавага набору гурт абяцае паведаміць у бліжэйшы час.

Таксама "Ляпісы" заяўляюць, што лепшыя рэміксы могуць патрапіць у якасці бонус-трэкаў на іх еўрапейскі рэліз!

Нагадаем, што конкурс стартаваў 10 сакавіка, а скончыцца прыём рэміксаў 18 красавіка. Мульцітрек для стварэння рэміксу можна скачаць на акаўнце "Ляпіса Трубяцкога" на сэрвісе "Кругі". Туды ж трэба дасылаць працы.

Фота: timeout.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі