Золатавалютныя рэзервы Беларусі за сакавік скараціліся на 6,2 млн долараў

Па стане на 1 красавіка золатавалютныя рэзервы (ЗВР) Беларусі ў вызначэнні ССРД МВФ склалі 5 016,1 млн долараў ЗША ў эквіваленце. Пра гэта паведамляе прэс-служба Нацбанка

За сакавік ЗВР знізіліся на 6,2 млн долараў ЗША, што складае 0,1%. Перад гэтым, у лютым яны выраслі на 37,3 млн долараў ЗША, або на 0,7%. Агулам па выніках першага квартала 2017 года прырост рэзерваў склаў 88,9 млн долараў ЗША (1,8%).

У нацыянальным вызначэнні аб'ём золатавалютных рэзерваў на 1 красавіка 2017 года склаў 5 409,1 млн долараў ЗША. Зніжэнне за сакавік склала 199,3 млн долараў ЗША (3,6%). У лютым рост ЗВР у нацыянальным вызначэнні склаў 214,2 млн долараў ЗША (4,0%). Такім чынам, за першы квартал у нацыянальным вызначэнні ЗВР выраслі на 224,1 млн долараў ЗША (4,3%).