Мінус 265 мільёнаў долараў за месяц — ЗВР краіны зноў скарачаюцца

ЗВР Беларусі за студзень скараціліся на 3,5% / pixabay.com
ЗВР Беларусі за студзень скараціліся на 3,5% / pixabay.com

Пасля невялікага росту ў снежні, у студзені золата-валютныя рэзервы Беларусі зноў скараціліся — на 265 мільёнаў долараў ЗША (або 3,5%), паведамілі ў Нацбаку. У выніку на 1 лютага ЗВР краіны склалі 7 мільярдаў 203,4 мільёна долараў ЗША (у эквіваленце).

Зніжэнне ўзроўню міжнародных рэзервовых актываў у Нацбанку тлумачаць "планавым пагашэннем урадам і Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь знешніх і ўнутраных абавязацельстваў" і падзеннем цаны на золата. На пагашэнне даўгоў у студзені было выдаткавана 410,6 мільёнаў долараў.

Запаволіць падзенне ЗВР, распавялі ў ведамстве, удалося праз паступленне замежнай валюты ў бюджэт, у тым ліку ад продажу Мінфінам аблігацый, намінаваных у замежнай валюце.

Па выніках гэтага года ЗВР, згодна з Асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі, павінен скласці не менш за 6 мільярдаў долараў. Нагадаем, гэты паказчык па выніках 2020 быў 7,3 мільярда. А 2019-ы год краіна скончыла з рэкордным ЗВР у памеры 9 мільярдаў 393,5 мільёна долараў — пры планавым паказчыку не менш за 7,1 мільярда.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі