Пра гэта парталу TUT.by паведамілі ў канцэрне “Белдзяржхарчпрам”. Мінімальная цана такім чынам узрасце з 21 500 да 27 000 рублёў за паўлітра. Дакладная дата падвышэння коштаў не зацверджаная, але ўжо вызначана, што гэта адбудзецца ў ліпені.
Рост коштаў у ведамстве тлумачаць павелічэннем акцызаў і ўніфікацыяй мыта ў краінах Мытнага саюза.
Апошнім разам мінімальныя адпускныя цэны на гарэлку падвышаліся ў кастрычніку мінулага года.