Зніклую школьніцу знайшлі ў Мінску ў гандлёвым цэнтры

Зніклую школьніцу знайшлі ў Мінску ў гандлёвым цэнтры

Зніклую школьніцу знайшлі ў Мінску ў гандлёвым цэнтры. 13-гадовую Наталлю Катлярову, вучаніцу сярэдняй школы № 4, шукалі з 17 сакавіка, калі яна сышла з дому. У сацсетках яна напісала, што яе шукаць не трэба. Раней школьніца ўжо сыходзіла з дому. Знаходзілі дзяўчынку ў гандлёвых цэнтрах (аднойчы яна спрабавала з’ехаць на цягніку), там жа яна была і на гэты раз.

Як інфармуе афіцыйная прадстаўніца Ленінскага РУУС Мінска Таццяна Кавалёва, увечары 21 сакавіка супрацоўнікі інспекцыі па справах непаўналетніх атрымалі інфармацыю пра месцазнаходжанне дзяўчынкі. Высветлілася, што яна гуляла ў гандлёвым цэнтры па праспекце Пераможцаў. Там яе і знайшлі міліцыянеры. На цяперашні час Наталля Катлярова знаходзіцца ў сацыяльна-педагагічным цэнтры з прытулкам Ленінскага раёна сталіцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі