Зніклага ў Маладзечне падлетка знайшлі мёртвым

Зніклага  ў Маладзечне падлетка знайшлі мёртвым

Зніклы ў Маладзечне падлетак Яўген Рысік знойдзены мёртвым. Пра гэта паведамілі валанцёры пошукава-выратавальнага атраду “Анёл”. Яны выказалі спачуванні родным і сябрам хлопца ў сувязі з яго гібеллю.

Яўгену было 15 гадоў, ён вучыўся ў маладзечанскай сярэдняй школе №1. Хлопец пайшоў з дома 16 лістапада і не вярнуўся, пасля чаго сваякі звярнуліся ў міліцыю. Зніклага шукалі праваахоўнікі і валанцёры.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі