Знешні дзярждоўг Беларусі складае 16,9 млрд долараў

Знешні дзярждоўг Беларусі складае 16,9 млрд долараў

Знешні дзярждоўг Беларусі на 1 сакавіка 2020-га складаў 16,9 млрд долараў. Сёлета ён знізіўся на 300 мільёнаў долараў ці на 1,6%, паведамляе Міністэрства фінансаў.

На пагашэнне знешняга дзяржаўнага доўгу ў першыя два месяцы гэтага года было выдаткавана больш за 376 млн долараў: амаль $196 млн — расійскаму ўраду, больш за $167 млн — банкам КНР. У гэты ж перыяд былі прыцягнуты крэдыты на 179,5 млн долараў. Больш за 157 мільёнаў долараў з гэтай сумы атрыманы ад ўраду і банкаў Расійскай Федэрацыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі