Знайшоўся 11-гадовы хлопчык, якога шукалі ў Барысаве

Знайшоўся 11-гадовы хлопчык, якога шукалі ў Барысаве

У Барысаве знайшоўся 11-гадовы Станіслаў Зарубіцкі, якога шукалі з учорашняга дня. Як піша tut.by са спасылкай на пашукова-ратавальны атрад "Анёл", каля 12-й гадзіны хлопчыка заўважыла на прыпынку мясцовая жыхарка. 

"З хлопчыкам усё ў парадку. Паводле папярэдніх даных, дзіця начавала ў прыяцеля", — паведаміў афіцыйны прадстаўнік УУС Мінаблвыканкама Яўген Сачак

Хлопчык знік увечары 13 верасня. Каля 17-й гадзіны ён выйшаў са школы і адправіўся ў гурток у школе мастацтваў, але там не з'явіўся. Яго шукалі сваякі, міліцыя і валанцёры з пашукова-ратавальнага атрада "Анёл".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі