Вы тут

Знайшлі ворагаў: чым не дагадзілі ўладам недзяржаўныя арганізацыі?

Таццяна Гацура-Яворская / Таццяна Менская

У жніўні недзяржаўнай грамадскай арганізацыі “Звяно” споўніцца 8 гадоў. За гэты час сябры арганізацыі рэалізавалі дзясяткі сацыяльных, асветніцкіх і праваабарончых праектаў. Але ці будзе працяг у гэтай дзейнасці, вялікае пытанне: Міністэрства юстыцыі вынесла “Звяну” афіцыйнае папярэджанне. А гэта азначае, што следам за іншымі НДА і “Звяно” можа быць ліквідаванае дзяржавай.

Якія прэтэнзіі ёсць да “Звяна” і ці маюць яны пад сабой падставу? Ці магчыма ў сённяшняй сітуацыі працаваць хоць якой НДА? Што страціць беларускае грамадства, калі ўсе НДА будуць ліквідаваныя? Пра гэта ды шмат што іншае гаворым з кіраўніцай грамадскай арганізацыі “Звяно” Таццянай Гацура-Яворскай.

Слухаць эфір Еўрарадыё можна па гэтай спасылцы. Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках Еўрарадыё: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.