Знайшлася афрыканка, якая знікла ў Мінску 8 траўня

Знайшлася афрыканка, якая знікла ў Мінску 8 траўня

Міліцыянты знайшлі 25-гадовую ўраджэнку Ганы Джэйн Томпсан, якую шукалі ў Мінску, інфармуе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.

Дзяўчына знікла без вестак увечары 8 траўня. Паведамляецца, што ўвесь гэты час яна гуляла па Мінску, начавала на вуліцы. 

"Зараз дзяўчына знаходзіцца ў Ленінскім РУУС, яе здароўю нічога не пагражае, супрацьпраўных дзеянняў у дачыненні да яе не здзяйснялася", — рапартуе міліцэйскае ведамства.

Як паведамлялася раней, дзяўчына прыехала ў Мінск да свайго сябра. Пасля сваркі ўвечары 8 траўня яна сабрала ўсе свае рэчы і сышла ў невядомым напрамку. Дзяўчына не ведае ніводнай мовы, акрамя англійскай, пры сабе яна не мела наяўных грошай, у нашай краіне была ўпершыню. 

Знайшлася афрыканка, якая знікла ў Мінску 8 траўня

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі