Знакамітую гітару Мулявіна выставілі на адзін дзень у мінскім музеі Купалы

Знакамітую гітару Ўладзіміра Мулявіна выставяць сёння на адзін дзень у мінскім музеі Янкі Купалы. Тут сёння вечарам адкрыецца выстава “Песня пра долю”, прысвечаная 40-годдзю “Песняроў”, перадае БЕЛТА.
Экспазіцыя прадставіць матэрыялы з сямейных архіваў Святланы Мулявінай-Пенкінай, мастакоў-сцэнографаў музычных праграм "Песняроў".

Сярод экспанатаў — эскізы сцэнічных касцюмаў выканаўцаў оперы-прыпавесці Мулявіна "Песня пра долю" і іншых праграм, асабістыя рэчы Ўладзіміра Мулявіна, пласцінкі і дыскі з запісамі "Песняроў", а таксама афішы і праграмы канцэртаў, дакументальныя матэрыялы, прысвечаныя творчасці знакамітага ансамбля.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі