Змяняюцца правілы міжнароднага конкурсу песні «Еўрабачанне»

Аргкамітэт конкурсу Еўрабачанне прыняў новыя правілы ўдзелу гледачоў у галасаванні, а таксама тэрміны і правілы правядзення Еўрабачання ў 2008-2009 гадах. Галасаванне ў гэтым годзе працягнецца 15 хвілін. Дазволена 20 званкоў з аднаго тэлефоннага нумару.
Рэкап выканаўцаў таксама будзе паказваццa двойчы.


Да таго ж, сёлета пераможца адразу пасля конкурсу рушыць у турнэ па шасці краінах. Нават расклад гастроляў ужо распісаны: 16 траўня - Данія, 17 траўня - Гішпанія, 18-га - Швецыя, 19-га - Нідэрланды, 20-га - Грэцыя і 21 траўня - Нямеччына.


Таксама на паседжанні абвясцілі, што ў 2007 годзе да краінаў, якія транслююць паўфінал і фінал у прамым тэлеэфіры, дадаліся Азэрбайджан, Аўстралія і Косава, але па розных прычынах яны не прымаюць удзел у самім конкурсе.

Былі прынятыя рашэнні па тэрмінах правядзення наступнага конкурсу: паўфінал адбудзецца 22 траўня, а фінал 24.


Сустрэча кіраўнікоў дэлегацый адбудзецца 17-18 траўня. Змяненняў формату “Еўрабачання” на наступны год не будзе, але з 2009 году плануецца ўвесці сістэму з двума паўфіналамі, якія будуць падзеленыя паводле жэрабя.


Такім чынам, усе ўдзельнікі будуць выступаць у тэлеэфіры двойчы, і апынуцца ў аднолькавых умовах.


Нагадаю, што пакуль фіналісты маюць адзін тэлеэфір, і, такім чынам, знаходзяцца ў розных умовах з удзельнікамі краінаў, якія горш выступілі ў мінулым годзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі