Змітра Хведарука вяртаюць у войска, хоць у яго выявілі плоскаступнёвасць

7 траўня палітпрызыўнік Зміцер Хведарук прайшоў медычную камісію. Яна прыняла рашэньне вярнуць хлопца ў вайсковую часць у Жодзіна. Хаця па выніках абследавання лекары выявілі ў Хведарука дзве новыя хваробы — плоскаступнёвасць і пэўныя праблемы са слыхам, інфармуе прэс-служба "Маладога фронту".

Самаадчуванне юнака не вельмі добрае. Акрамя таго, кажа ён, дзіўным чынам змяніліся вынікі абследаваньня галавы: у шпіталі ў Барысаве тамаграма была адмоўнай, у Мінску ж дыягназ раптам змяніўся на добры.

Нагадаем, апошні тыдзень Хведарук правёў на чарговым абследаванні ў Беларускім вайсковым шпіталі ў сталіцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі