Вы тут

Змітра Дашкевіча прывезлі ў суд Цэнтральнага раёна

Кадр з відэа

Змітра Дашкевіча прывезлі ў суд Цэнтральнага раёна. Пра гэта ў Фэйсбуку паведаміў фатограф Антон Матолька. Ён зняў на відэа момант, калі Дашкевіча заводзяць у будынак суда.

Суд пачнецца ў 14:30.

Нагадаем, што Змітра Дашкевіча затрымалі на дазволеным мітынгу-канцэрце ў гонар Дня Волі. Акцыя праходзіла 24 сакавіка ў Кіеўскім скверы сталіцы. Дашкевіч выступіў з рэзкай прамовай, пасля якой яго затрымалі людзі ў цывільным на вачах у дзяцей і цяжарнай жонкі. 

Амаль двое сутак Дашкевіч прабыў у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна.