Зміцер Жалезнічэнка можа вярнуцца з войска ўжо сёння

Моладзевы актывіст Партыі БНФ Зміцер Жалезнічэнка можа закончыць сваю службу ў войску ўжо сёння. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла яго маці Ала Фёдараўна.
Паводле яе словаў, яшчэ 1 лютага суд Савецкага раёна Гомеля прыпыніў рашэнне аб прызыве Змітра ў войска. Суд прызнаў, што хлопца ўзялі ў войска з парушэннем існуючага парадку - ён меў адтэрміноўку па стане здароўя.

Вось што сказала ў інтэрв’ю Еўрарадыё Ала Жалезнічэнка:

“Спрабуем вырашаць пытанне з ваенкаматам. Таму што ў часці сказалі: “Мы нічога не ведаем, нам павінна прыйсці рашэнне ваенкамата”. А ў ваенкамаце нам сказалі, што рашэнне прыйшло 6 лютага… У ваенкамаце няма ваенкома, спрабуем звязацца”.


Нагадаем, 20-гадовы Зміцер Жалезнічэнка, студэнт-выдатнік, быў выключаны з Гомельскага дзяржуніверсітэта. Яго адразу прызвалі ў войска, ён патрапіў у чыгуначныя войскі ў Жлобін. У знак пратэсту некалькі дзён Жалезнічэнка галадаў, ён таксама выказаў жаданне служыць у беларускамоўнай вайсковай часці, але такіх у Беларусі няма.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі