Злачынцы пакінулі настаўнiкаў без заробкаў

Дырэктара сярэдняй школы вёскі Прыбар Быхаўскага раёна Гомельскай вобласці абрабавалі ў сябе дома. Злачынцы забралi грошы, што былi прызначаны для выплаты заробкаў работнiкам школы. Яны залезлі праз акно, збiлi гаспадыню, звязалi яе i забралi амаль 9 мiльёна рублёў.

У ходзе аператыўна-пошукавых мерапрыемстваў устаноўлена, што злачынства ўчынiлi мясцовы жыхар i гамяльчанiн. Следства мае важкiя падставы сцвярджаць, што ў хуткiм часе яны будуць затрыманы.

Газета “Звязда”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі