Зімовае надвор'е вернецца ў Беларусь на наступным тыдні

Зімовае надвор'е вернецца ў Беларусь на наступным тыдні

Зімовае надвор'е вернецца ў Беларусь на наступным тыдні. Пра гэта БЕЛТА паведаміла галоўны сіноптык Святлана Рыбакова. Паводле яе слоў, у бліжэйшыя дні ў нашай краіне прагназуюцца дождж і галалёд. У пятніцу на працягу сутак тэмпература паветра складзе ад 0 да 5 градусаў са знакам плюс (на захадзе — да +7). У суботу і нядзелю надвор'е істотна не зменіцца. Аднак 11 снежня па паўночным усходзе будзе да мінус 5 градусаў.

У панядзелак, 12 снежня, амаль па ўсёй краіне чакаюцца мокры снег, снег. Чакаецца слабы галалёд, на асобных участках дарог — галалёдзіца. На працягу сутак тэмпература паветра складзе ад мінус 4 да плюс 3 градусаў (на паўночным усходзе будзе да мінус 9 градусаў). У аўторак і сераду ў начныя гадзіны прагназуецца 4-11 марозу (пры праясненнях — да мінус 15), у дзённыя гадзіны — ад мінус 2 да мінус 9 градусаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі