Вы тут

Жырыноўскі ледзь не згубіў штаны падчас тэледэбатаў

Уладзімір Жырыноўскі зноў ідзе на выбары / ldpr.ru​

Лідар Ліберальна-дэмакратычнай партыі Расіі Уладзімір Жырыноўскі зноў здолеў здзівіць.  Падчас тэледэбатаў з яго ледзь не ўпалі штаны.

На кадрах відаць, як падчас развагі пра палітыку расійскіх уладаў дэпутат пачаў рэзка падцягваць штаны.

Зрэшты, пазней прэс-сакратар ЛДПР Аляксандр Дзюпін заявіў выданню "Пад'ём", што штаны з боса не падалі — у яго толькі "саслізнуў рэмень".

17-19 верасня ў Расіі пройдуць выбары ў Дзярждуму. Жырыноўскі ў іх удзельнічае — узначальвае спіс сваёй партыі. Днямі ён трапляў у навіны з падобным учынкам, калі з'явіўся на перадвыбарным мітынгу ЛДПР на тройцы коней з фурманам і папрасіў прыхільнікаў не надта актыўна размахваць сцягамі, каб не напалохаць коней.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.