Жыхарку Ліды асудзілі на 7 гадоў турмы за забойства каханага хлопца
![Жыхарку Ліды асудзілі на 7 гадоў турмы за забойства каханага хлопца](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/nozh_1.jpg.webp?itok=P4spOSUT)
26-гадовая жыхарка Ліды асуджаная на 7 гадоў пазбаўлення волі за забойства свайго маладога чалавека. Прысуд набыў законную моц і не быў абскарджаны, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на пракуратуру Лідскага раёна.
Адносіны маладых людзей былі бурнымі: дзяўчына не аднойчы драпала свайго каханага па твары з рэўнасці. Але аднойчы іх сварка скончылася трагедыяй. Малады чалавек адзначаў сваё 25-годдзе ў кватэры сваёй дзяўчыны і ў іх здарыўся канфлікт. Брат абвінавачанай і сябар пацярпелага спрабавалі разняць закаханых, аднак не паспелі перадухіліць бяду. Спачатку хлопец некалькі разоў ударыў дзяўчыну па галаве, а яна ў адказ ударыла яго нажом у жывот. Уратаваць імянінніка не ўдалося.