Жыхар Століна, які зрабіў фота з гідрантам, стаў фігурантам крымінальнай справы

Жыхар Століна, які зрабіў фота з гідрантам, стаў фігурантам крымінальнай справы

Жыхар Століна Мікіта Ігнацюк, які 4 кастрычніка ў Мінску сфатаграфаваўся з гідрантам вадамёта, стаў фігурантам крымінальнай справы. Як паведамляе 1reg.by, ён адсядзеў 15 сутак адміністрацыйнага арышту і застаецца за кратамі ў Цэнтры ізаляцыі правапарушльнікаў на Акрэсціна яшчэ на трое сутак. Цяпер ён падазраваны па справе аб "арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак". 20 кастрычніка быў першы допыт у прысутнасці адваката.

Ігнацюк сваёй віны не прызнае.

Па словах адваката, галоўным доказам "супрацьпраўных дзеянняў" стаў сюжэт на тэлеканале АНТ, у якім столінца абвінавацілі ў "раскамплектаванні вадамёта". Насамрэч, ён зрабіў фота з гідрантам, які хтосьці з пратэстоўцаў выцягнуў з вадамёта.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі