Жыхар Слуцка хацеў спаліць жыўцом чатырох чалавек

Жыхар Слуцка хацеў спаліць жыўцом чатырох чалавек

Чатыры чалавекі ледзь не згарэлі жыўцом у вёсцы Гарадзішча Слуцкага раёна. Здарэнне адбылося а 5-й гадзіне раніцы 22 сакавіка, паведамляе прэс-служба МУС

Па звестках праваахоўнікаў, жыхар Слуцка пасварыўся з жыльцамі дома пасля сумеснай выпіўкі. Ён знарок падпаліў дом, каб забіць чатырох чалавек.

Прэс-служба МНС удакладняе: калі іх падраздзяленні прыбылі да месца пажару, там адкрытым полымем гарэла веранда жылога аднапавярховага дома. Ратавальнікі выявілі ў доме мужа з жонкай, іх дачку і жыхарку вёскі Краснае. Іх вывелі на свежае паветра. Ніхто з іх не пацярпеў, меддапамога жыхарам дома не спатрэбілася.

Падазраванага затрымалі. 

Агонь пашкодзіў прыбудаваную драўляную веранду і дах на плошчы 16 квадратных метраў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі