Жыхар Рагачова скраў з нафтаправода ў Рэчыцкім раёне 5 тон дызельнага паліва

5 тон дызельнага паліва скраў з магістральнага нафтаправода ў Рэчыцкім раёне 45-гадовы жыхар Рагачова.  Несанкцыянаваную ўрэзку ён зрабіў уначы. На аўтамабілі ЗІЛ вывез скрадзенае паліва ў Рагачоўскі раён.

Міліцыя аператыўна выйшла на злодзея. У вёсцы Ухватаўка на падворку бацькоў мужчыны быў знойдзены аўтамабіль з палівам і прыстасаванні для ўрэзкі ў трубаправод. Распачатая крымінальная справа, інфармуе газета "Рэспубліка".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі