Жыхар Гродна падчас купання ў возеры знайшоў гранату
![Жыхар Гродна падчас купання ў возеры знайшоў гранату](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/pm451image001_0.jpg.webp?itok=r85iUYsD)
Жыхар Гродна падчас купання ў возеры знайшоў гранату. Здарэнне адбылося раніцай 3 ліпеня ў вадаёме ў вёсцы Азёры. Як інфармуе прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама, граната ляжала на дне. 46-гадовы мужчына паведаміў пра знаходку праваахоўнікам.
На месца прыехалі сапёры, якія дасталі гранату (на выгляд часоў Другой сусветнай вайны) і ліквідавалі яе.