Жыхар Барысава спаліў два парталы сістэмы "БелТол"

Жыхар Барысава спаліў два парталы сістэмы "БелТол"

На 34-гадовага жыхара Барысава пачалі крымінальную справу за спаленыя парталы сістэмы "БелТол". Яму выставілі абвінавачанні па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта — ч. 1 арт. 289 (акт тэрарызму), ч. 2 арт. 289 (акт тэрарызму, учынены паўторна), ч. 1 арт. 295-3 (незаконныя выраб і захоўванне прадметаў, паражальнае дзеянне якіх заснаванае на выкарыстанні гаручых рэчываў) і ч. 2 арт. 295 (незаконныя набыццё, захоўванне, перавозка і нашэнне боепрыпасаў).

Як паведамляе следства, 1 снежня 2020 года і 29 студзеня 2021 года мужчына падпаліў два парталы сістэмы збору платы за праезд па дарогах у Барысаўскім раёне. Шкода ацэньваецца ў асабліва буйным памеры — звыш 450 000 рублёў.

Мужчына выкарыстоўваў канспірацыю: ездзіў на чужым транспарце, уначы. Маршрут выбіраў па-за буйнымі аўтадарогамі і не ў полі зроку відэакамер. Паведамляецца, што пра свае ўчынкі ён распавядаў знаёмым і казаў, што імкнуўся прычыніць шкоду дзяржаве.

Пры ператрусе гаража следчыя, як паведамляецца, знайшлі 6 "кактэйляў Молатава". Дома ў яго выявілі аўтаматныя і пісталетны патроны, а таксама сцягі і налепкі з бел-чырвона-белай сімволікай, трубку са слядамі тэтрагідраканабінолу (актыўнае рэчыва, якое ёсць у марыхуане). 

Паведамляецца, што матывам для дзеяняў пратэстоўца сталі "заклікі розных дэструктыўных інтэрнэт-рэсурсаў аб нанясенні шкоды дзяржаўнай інфраструктуры".

Мужчына ўтрымліваецца пад вартай. Матэрыялы яго справы перададзеныя пракурору для накіравання ў суд.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі