Жыхар Баранавічаў забіў свайго знаёмага з-за 1,5 тысячы рублёў

У Баранавічах падчас распівання спіртных напояў паміж гаспадаром кватэры 29-гадовым мясцовым жыхаром і яго 32-гадовым знаёмым адбылася спрэчка.

Як высветлілі міліцыянты, падчас спрэчкі адзін з мужчынаў прыгадаў, што яго знаёмы вінен яму 1,5 тысячы рублёў. Як вынік, гаспадар схапіў нож і ўдарыў госця ў сэрца.

Ад атрыманай траўмы мужчына памёр на месцы. Пасля гэтага забойца сам выклікаў хуткую дапамогу і міліцыю. Распачата крымінальная справа.

Алесь Літоўчык, Еўрарадыё, Баранавічы

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі