Журналістку Ірыну Слаўнікаву будуць судзіць у Гомельскім абласным судзе

Журналістку Ірыну Слаўнікаву будуць судзіць у Гомельскім абласным судзе

Журналістку тэлеканала, прызнанага ў Беларусі экстрэмісцкім, Ірыну Слаўнікаву будуць судзіць у Гомельскім абласным судзе.

Не выключана, што справа будзе разглядацца ў закрытым рэжыме. Дата суда яшчэ не прызначаная.

Незразумела, на якой падставе справу будуць разглядаць у Гомелі. Слаўнікава пражывала ў Мінску, затрымалі яе ў мінскім аэрапорце і падчас следства яна знаходзілася ў мінскім СІЗА №1.

Журналістку затрымалі 30 кстрычніка 2021 года, калі яна з мужам вярнулася з адпачынку з Егіпта. Спярша яе падазравалі паводле артыкула "арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак". Пазней выставілі абвінавачанне ў стварэнні "экстрэмісцкага фармавання". Ёй пагражае да сямі гадоў зняволення.

Праваабаронцы прызналі Слаўнікаву палітзняволенай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі