Журналіста Змітра Лупача падазраюць у "распальванні варожасці"

Журналіста Змітра Лупача падазраюць у "распальванні варожасці"

Журналіста-фрылансера з Глыбокага Змітра Лупача падазраюць у "распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або розні" (ч. 1 арт. 130 КК). Крымінальная справа распачатая з-за відэароліка, які быў змешчаны ў адным з глыбоцкіх тэлеграм-каналаў. На думку міліцыянераў, там быццам бы ўтрымліваюцца выказванні, якія заклікаюць да гвалтоўных дзеянняў на адрас сілавікоў, паведамляе прэс-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Падазраваным па крымінальнай справе Лупача зрабіў начальнік Глыбоцкага раённага аддзела Следчага камітэта падпалкоўнік Сяргей Плікат. Ён пастанавіў затрымаць журналіста. Змітра Лупача прывезлі ў Глыбокае з санаторыя, ён трое сутак прабыў за кратамі. Па месцы жыхарства прайшоў ператрус.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі