Жорсткая аварыя на Слуцкай шашы: VW зачапіў трактар і дзве машыны

Жорсткая аварыя на Слуцкай шашы: VW зачапіў трактар і дзве машыны

Раніцай 10 ліпеня на трасе Р23 Мінск — Мікашэвічы адбылося жорсткае ДТЗ з удзелам трох легкавікоў і трактара. Рух у бок сталіцы быў запаволены. 

Двое ўдзельнікаў аварыі шпіталізаваныя з цялеснымі пашкоджаннямі, па факце здарэння праводзіцца праверка.

Як паведамляе афіцыйны прадстаўнік ДАІ Мінскага раёна Кацярына Сільчанка, паводле папярэдняй версіі, прычынай аварыі стала стома кіроўца аўтамабіля Volkswagen. Спярша мужчына 1989 года нараджэння здзейсніў сутыкненне з тракратам, які рухаўся па збочыне ў спадарожным накірунку. Ад удара VW перакуліўся на левы бок, а пасля сутыкнуўся Audi, што ехала ззаду. Гэты ўдар выкінуў Volkswagen на сустрэчную паласу руху, дзе ён сутыкнуўся з аўтамабілем Toyota.

Жорсткая аварыя на Слуцкай шашы: VW зачапіў трактар і дзве машыны
Фота: ДАІ Мінскага раёна
Жорсткая аварыя на Слуцкай шашы: VW зачапіў трактар і дзве машыны
Фота: ДАІ Мінскага раёна

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі