ЖНЮВ рыхтуе сваё бачанне клічніка і пытальніка

Басіст гурта Зміцер Якута растлумачыў гэта тым, што раней у іх выходзілі ўсялякія дэма, прома ды сінглы, а гэтым разам хлопцы ўпершыню замацаваліся ў студыі і больш ні на што не звяртаюць увагі.

Плануецца, што на дыску будзе 12 кампазіцый, палова з якіх будзе на рускай, а палова на беларускай мовах. У дадатак песню "Добрай раніцы" "ЖНЮВ" запісалі разам са сваімі сябрамі, музыкамі мадэрн-фолк гурта "Unia". Што ж датычыцца стылістыкі будучага альбома, то Зміцер дакладна вызначыцца не здолеў.

Зміцер Якута: "Я нават баюся выказаць здагадку як стылістычна назваць тое, што будзе на альбоме, бо там ёсць песні ледзь не класічна поп-рокавыя ці брыт-попавыя, а ёсць, якія можна назваць ска-металёвымі. Нас да гэтага заўсёды папракалі, што мы аднолькавыя, а тут я баюся, што скажуць, што мы стылістычна ненакіраваныя, ці як там яшчэ нас могуць абазваць музычныя крытыкі".

Не гледзячы на рознафарматнасць песень музыкі ўсё ж вызначыліся з агульнай канцэпцыяй альбома, якую адлюстравалі ў, пакуль яшчэ, працоўнай назве.

Зміцер Якута: "Ёсць пакуль працоўная назва альбома, яна ў прынцыпе характаразуе канцэпцыю. Не ведаю, як гэта вымавіць, але ў слыхавым варыянце гэта будзе гучаць як "Э..", а ўвогуле гэта "!?". Гэта штосьці з шэрагу "Вах!", але што гэта незразумела. Вось такая канцэпцыя!"

Зараз ўжо цалкам гатовыя дзве песні, яшчэ чатыры знаходзяцца на фінальнай стадыі, і, калі ўсё будзе добра, то выхад албома плануецца на люты-сакавік. Але паводле словаў Змітра напярэдадні рэліза мусіць з'явіцца яшчэ і сінгл.

Зміцер Якута: "Песня "Засуха" зараз зробленя яшчэ і ў беларускамоўнай версіі і плануем рабіць яшчэ на двух мовах - на ўкраінскай і англійскай. Хутчэй за ўсё сінглам і выдадзім чатыры гэтыя версіі, можа нават які-небудзь танцавальны мікс зробім, але пакуль гэта ўсё ў планах".

Дарэчы, "Засуха" трапіла ў саўндтрэк да фільма Ігара Шырокава з працоўнай назвай "Крым", які пакуль не выйшаў на экраны. А вось кліпе на песню з кадрамі з гэтай стужкі ўжо знаходзіцца ў ратацыі беларускіх тэлеканалаў, а ў хуткім часе будзе прэзентаваная і беларускамоўная версія відэа.

Фота: Tarantino

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі