Жанчыны з Калінкавічаў пасля сустрэчы з Качанавай працягваюць галадоўку

Жанчыны з Калінкавічаў пасля сустрэчы з Качанавай працягваюць галадоўку

2 траўня сем жанчын з Калінкавічаў сустрэліся ў Адміністрацыі прэзідэнта з яе кіраўніцай Наталляй Качанавай. Жанчыны дамагаюцца перагляду крымінальных спраў іх дзяцей, асуджаных па "наркаманскім" артыкуле 328 КК. Галадоўка працягваецца ўжо шосты дзень. І вось іх запрасілі прыехаць у Мінск, праўда, не на сустрэчу з Аляксандрам Лукашэнкам, як яны хацелі. Пасля сустрэчы ў Адміністрацыі прэзідэнта жанчыны заявілі, што галадоўку не спыняюць, паколькі пакуль няма канкрэтнага выніку. Качанава паабяцала, што патрабаванні жанчын перадасць кіраўніку дзяржавы.

Таксама на сустрэчы ў Адміністрацыі прэзідэнта жанчынам распавялі, што ёсць новы законапраект, які змякчае адказнасць для тых, хто ўжывае наркотыкі, але не займаецца іх распаўсюдам. Але не ўсе зацікаўленыя ведамствы яго падтрымліваюць.

Як стала вядома. што галадоўкі з чацвярга далучаюцца людзі з Віцебска і Гродна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі